Што падаражэе ў Беларусі з 1 верасня?

Мяркуючы па спісе таго, што падаражэе ў Беларусі з 1 верасня, сёлета Дзень ведаў запомніцца не толькі школьнікам.

Фота: Дзмітрый БРУШКО, TUT.BY

1.Пачнуць фармаваць базу «дармаедаў»


Як паведамлялі ў чэрвені, з 1 верасня на Адзіным партале электронных паслуг з'явіцца новая — перадача персанальных дадзеных для фармавання базы дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. А вось доступ да базы «дармаедаў» павінны падрыхтаваць толькі да 1 снежня.

2. Падаражэе інтэрнэт


З 1 верасня Белтэлекам падыме кошт доступу ў сетку Інтэрнэт, некаторых пакетаў паслуг электрасувязі, паслуг відэаканферэнцыі. Падаражанне не закране рэгуляваных паслуг мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, міжнароднай тэлефоннай сувязі, доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, доступу ў сетку Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, паслуг хостынгу. Абноўленыя тарыфы вы можаце знайсці тут.

3. Падаражэюць званкі ў сетцы МТС


Акрамя Белтэлекама, цэны на паслугі падняў і МТС, чакаецца падаражэнне асноўных паслуг сотавай сувязі да 2,9% да бягучых тарыфаў. Зменіцца кошт не толькі на асноўныя паслугі, але і на дадатковыя. Без змен застануцца тарыфы на фіксаваную сувязь і роўмінг.

4. Падаражэюць званкі ў сетцы Velcom


Трэцім з 1 верасня падняў тарыфы на сувязь Velcom: абаненцкія платы, аднаразовыя ўнёскі, выходныя выклікі на нумары абанентаў Рэспублікі Беларусь, міжнародныя званкі, мабільны інтэрнэт, SMS, MMS і некаторыя іншыя паслугі тут падаражэюць не больш, чым на 2,9%. Пры гэтым істотна патаннее мабільны інтэрнэт для большасці тарыфных планаў лінейкі PRIVET. А ўсім абанентам тарыфных планаў «Пенсійны» і «Сацыяльны» штомесяц будзе падавацца 100 МБ інтэрнэт-трафіку. Кошт некаторых паслуг застанецца без змен.

5. Зменшацца вывазныя пошліны на нафту


Знізяцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, піша БелТА. Да гэтага стаўкі ўжо зніжаліся 1 жніўня.

6. Падаражэюць некаторыя віды цыгарэт


З 1 верасня, паводле інфармацыі Мінфіна, падаражэе прадукцыя ТАА «Тытунь-інвест». На 2 капейкі падымецца цана на цыгарэты «Карона стыль», «Карона эліт», «Карона Super Slims», «Карона блакітная Super Slims», «Карона Menthol Super Slims". На 3 капейкі - на цыгарэты «Карона слім», на 5 капеек — на цыгарэты марак «Monte Carlo Red», «Monte Carlo Blue», «Monte Carlo Azure», «Monte Carlo Super Slims Intrigue», «Monte Carlo Super Slims Fantasy», LD (Club Lounge, Club Lounge Blanche, Impulse Compact), «Camel Filters» (Фільтрс), «Camel Orange», «Camel Blue (Сіні)», «Camel Blue», «Camel Silver».

Паводле vkurier.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Люстэрка
  • 2018-08-29 16:10:17
Наконт капеечнага падаражання цыгарэт. Па апошніх дадзеных кураць 30 % насельніцтва Беларусі. І дарослыя, і падлеткі. Як тут падлічыць, колькі гэта чалавек? Возьмем колькасць выбаршчыкаў - каля 7 мільёнаў. 30% гэта 2 мільёны. Хто сколькі выкурвае ў дзень невядома. Дапусцім у сярэднім пачак у дзень. Тады па 2 капейкі з кожнага, гэта 4 мільёны капеек. 40 тысяч рублёў у дзень, ці 20 тысяч долараў. 600 тысяч долараў у месяц. 7 300 000 долараў у год.
Хтосьці курыць па 2 пачака ў дзень, хтосьці па адной цыгарэце за вуглом школы, хтосьці курыць цыгарэты, якія падаражэюць на 2 капейкі, хтосьці тыя, што на 5. Як тут лічыць? Невядома. Хаця можна было б проста паглядзець даходы Тытунь-Інвеста. Ды хто іх дасць паглядзець?..

Больш цікавага на «Новым Часе»: