Што ўзводзяць кітайскія кампаніі ў Беларусі?

Будаўнічыя праекты ў Светлагорску і пад Брэстам, генеральнымі падрадчыкамі якіх сталі кітайскія кампаніі, аднесеныя да ліку праблемных.
Праблемы на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце стварыў сам падрадчык — «Кітайская карпарацыя інжынірынгу» САМС «(СAMCE). У 2010 годзе яна атрымала кантракт на будаўніцтва на базе беларускага прадпрыемства новага завода беленай сульфатнай цэлюлозы за 770 млн даляраў. Але ў жніўні гэтага года нягледзячы вялікае партофоліа СAMCE і на тое, што агульная будаўнічая гатоўнасць аб’екта складала 95%, акцыянеры Светлагорскага ЦКК скасавалі кантракт з кітайскай будаўнічай кампаніяй. Іх не задаволілі перыядычна ўзнікаючыя праблемы (няякасная кабельная прадукцыя, смурод) і было прынята рашэнне дабудоўваць прадпрыемства ўласнымі сіламі.

Праблемы на акумулятарным заводзе «АйПауэр», будаўніцтва якога прыпынена, паўсталі з-за інвестара, які, па словах брэсцкага губернатара Анатоля Ліса, «пайшоў па шляху завуаявання некаторых момантаў, якія выклікалі абурэнне сярод насельніцтва». Генпадрадчыкам гэтага аб’екта з’яўляецца кітайская кампанія Anhui Construction Engineering Group Co.

Адзначым, што абодва падрадчыка ўваходзяць у лік 250 найбуйнейшых сусветных будаўнічых арганізацый, спіс якіх у чарговы раз у гэтым годзе прадставіла спецыялізаванае выданне ENR. Кампаніі размяшчаюцца ў ім у залежнасці ад аб’ёму даходаў, атрыманых за межамі сваёй краіны, уключаючы паступлення ад даччыных кампаній.

СAMCE з’яўляецца даччынай структурай аднаго з найбуйнейшых сусветных будаўнічых канцэрнаў China National Machinery Industry Corp. (Sinomach). У рэйтынгу ENR пекінскі Sinomach па выніках мінулага года заняў 19-ы радок. Anhui Construction Engineering Group Co., якая прадстаўляе горад Анхой правінцыі Хэфей, у сваю чаргу стала 180-й.

Кітайскія будаўнікі пераважаюць ў рэйтынгу 2019 Top 250 International Contractors: іх амаль трэць — 75 кампаній.

«Заўтра тваёй краіны» вывучыла, хто яшчэ з кітайскіх гігантаў прадстаўлены сёння на беларускім будаўнічым рынку.

На 14-м і 18-м месцах размяшчаюцца па выніках леташніх вынікаў пекінскія кампаніі China Railway Construction Corp. і China Railway Group.

Гэтыя гіганты працуюць у некалькіх сегментах сусветнага будаўнічага рынку, а ў Беларусі праз свае даччыныя структуры (у першым выпадку — праз China Civil Enginееring Construction Corporation і China Railway 25th Bureau Group, у другім — праз China Railway No 9 Group Co.) будуюць сацыяльнае жыллё у беларускай правінцыі. Гэта дамы ў Віцебску, Лепелі, Наваполацку, Полацку, Слоніме, Лідзе, Баранавічах, Пінску і Жабінцы.

На 54-м месцы размясцілася пекінская кампанія CITIC Construction. У яе адно з самых вялікіх партфоліа ў Беларусі. Кампанія ўдзельнічала ў мадэрнізацыі цэментнай прамысловасці Беларусі, Аршанскага льнокамбіната, будаўніцтве завода BelGee, а таксама узводзіць шматфункцыянальны комплекс «Шантэр Хіл».

Яшчэ адзін удзельнік будаўніцтва ў Беларусі сацыяльнага жылля за кітайскія грошы — гэта Сhina Gansu Int`l for Econ. & Tech. Corp. У рэйтынгу па выніках сваіх леташніх кантрактаў яна заняла 213-е месца.

240- е месца па выніках 2018 года дасталася Beijing Uni.-Construction Group Co. У 2014 годзе яна здала ў эксплуатацыю гатэль Beijing Hotel Minsk, а таксама будуе жыллё ў беларускай сталіцы (квартал "Праменад).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!