Шведская кампанія Scandia Steel спыняе супрацоўніццтва з БМЗ

Буйная шведская кампанія Scandia Steel спыняе дзелавыя адносіны з Беларускім металургічным заводам. Шведы адмаўляюцца ад размяшчэння новых замоваў на БМЗ праз парушэнні правоў рабочых.


У сваім адказе, які прыйшоў 18 чэрвеня 2021 года на пошту Прафесійнага саюза беларусаў у Вялікабрытаніі (PUBB), Scandia Steel заяўляе, што «сур'ёзна ставіцца да ўсіх заяваў пра парушэнні правоў чалавека — і ў дачыненні да ўласнай дзейнасці, і да дзелавых адносінаў». «Мы падзяляем вашу занепакоенасць з нагоды выпадкаў пераследу рабочых», — цытуе ліст тэлеграм-канал «Экономика Беларуси».

Савет дырэктараў Scandia Steel вывучыў сітуацыю і вырашыў «паступова адмовіцца ад БМЗ як пастаўшчыка і адмовіцца ад размяшчэння замоў на пастаўкі ў будучыні».

Паводле «Еўрарадыё».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: