Тэракты на поўдні Сірыі: каля 150 загінулых

156 чалавек загінулі і звыш 170 былі параненыя ў выніку серыі тэрактаў у правінцыі Эс-Сувейда на поўдні Сірыі. Гэта самая крывавая атака "Ісламскай дзяржавы" ў гісторыі краіны.



Большая частка гэтай вобласці знаходзіцца пад кантролем урадавых сіл, за выключэннем паўночна-ўсходняй часткі, адкуль і патрапілі экстрэмісты.

У горадзе Эс-Сувейда — адміністрацыйным цэнтры правінцыі — баевікі групоўкі "Ісламская дзяржава" (ІДІЛ) прывялі ў дзеянне выбуховую прыладу ў раёне агародніннага рынку. Вартавым парадку затым удалося прадухіліць выбух у адной з бальніц горада, куды дастаўляліся пацярпелыя людзі — сярод параненых быў знойдзены тэрарыст з поясам смяротніка. Выбух прагрымеў таксама ў раёне Эль-Мусалех. Яшчэ двое тэрарыстаў падарвалі сябе, калі паліцыянты спрабавалі іх затрымаць.

Тэракты ў Эс-Сувейдзе суправаджаліся нападам баявікоў на населеныя пункты ў ваколіцах горада. Войскі сірыйскай арміі адбілі гэтыя напады і вярнулі пад кантроль паселішчы Шрэйха, Шабакі, Рамі і Дума. У шэрагу іншых раёнаў баі яшчэ працягваюцца. Паводле дадзеных Сірыйскага цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, экстрэмісты захапілі закладнікаў.

Паводле euronews.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць