Тэрміны адключэння гарачай вады летам могуць скараціцца

Пра гэта піша Еўрарадыё.
Істотна скараціць перыяд летняга адключэння гарачай вады ў Беларусі дазволіць пераход на папярэдне-ізаляваныя трубы. Пра гэта гаворыцца ў адказе першага намесніка міністра ЖКГ Беларусі Генадзя Трубіла на петыцыю на партале «Зручны горад». Мінэнерга ўжо падрыхтавала змены ў правілы падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона, якія прадугледжваюць скарачэнне тэрмінаў адключэння гарачай вады на правядзенне прафілактычных і рамонтных работ, паведамляе чыноўнік.

У пацверджанне сваіх слоў Генадзь Трубіла інфармуе, што ўжо цяпер у невялікіх гарадах, напрыклад у Слоніме, гарачую ваду адключаюць усяго на 3-4 дні, а па Мінску сярэдні тэрмін адключэння ў мінулым годзе склаў 12 дзён.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: