Тое, што падымуць стаўку падатку ў 2,5 разы — яшчэ не самае страшнае

Падаткі для малога бізнесу вырастуць у разы, а многім ІП могуць увесці фактычна забаронныя ўмовы вядзення бізнесу.

Акадэмічны дырэктар «BEROC» Кацярына Барнукова распавяла Myfin.by, што новаўвядзенні ў Падатковы кодэкс, калі яны будуць прынятыя, знішчаць многія малыя бізнесы

Паводле непацверджанай інфармацыі, рыхтуюцца змены ў Падатковы кодэкс, які прадугледжвае рост падатковых ставак для ІП па спрошчанай сістэме падаткаабкладання з дзеючых 5% да 13% (паводле іншых крыніц — да 16%). Да таго ж, моцна зменшыцца спіс тых, хто зможа працаваць па спрошчанай сістэме падаткаабкладання (ССП). З чым звязаны такія «драконаўскія меры»?

— Жалезнае правіла эканомікі: калі на нешта растуць падаткі, эканамічная актыўнасць змяншаецца, а аб'ём падаткаў, якія збіраюцца, напрамую звязаны з гэтай актыўнасцю. У выпадку з ІП вялікая праблема нават не ў росце падатковай стаўкі. Бо ідэя «спрошчанай сістэмы падаткаабкладання» была ў тым, што, калі ў ІП ёсць нейкія выдаткі, замест таго, каб весці бухгалтэрыю (а для гэтага трэба наймаць бухгалтара), лічыць гэтыя выдаткі і плаціць 18% падатку ад прыбытку, сказалі: давайце ён не будзе нічога лічыць, а проста будзе плаціць 3–5% ад выручкі. Гэта быў выдатны спосаб спрашчэння справаздачнасці і ўваходу ў бізнес.

Цяпер для многіх людзей з'явіцца забаронны бар'ер для пачатку сваёй справы. У многіх ІП сапраўды ёсць выдаткі і ў іх няма такой маржынальнасці, каб плаціць 13–16% з выручкі, а не прыбытку. Не вельмі зразумела, колькі ІП пойдзе на такое. Калі б змены закранулі толькі рост стаўкі падатку на прыбытак для ІП, гэта б не адыграла істотнай ролі, але тут фактычна ідзе гаворка пра забаронныя меры для многіх малых бізнесаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: