Турчын: Да ліпеня не павінна застацца арганізацый з заробкам менш за Br400

Плаціць зарплату менш за 400 рублёў — гэта недапушчальна, — падкрэсліў першы намеснік прэм'ер-міністра  Аляксандр Турчын.



Фота: Мікіта Чаркасаў

Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Што тычыцца сацыяльных пытанняў, урад будзе надаваць асаблівую ўвагу арганізацыям з нізкім узроўнем аплаты працы.

"Усе даручэнні дадзены, мы гэта будзем жорстка кантраляваць. Першы этап — гэта тыя арганізацыі, якія плацяць людзям зарплату менш за Br400. Мы паставілі сабе задачу, што да 1 ліпеня ў краіне такіх прадпрыемстваў быць не павінна. Тут два складнікі: эфектыўнасць работы гэтых прадпрыемстваў і прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў. У кожнага з гэтых прадпрыемстваў ёсць уласнік. Калі вы бачыце, што прадпрыемства не можа эфектыўна працаваць, прымайце кіраўніцкае рашэнне — далучайцеся, прадавайце, ліквідуйце, пры гэтым, безумоўна, працаўладкаваўшы людзей, але плаціць такую зарплату — гэта недапушчальна, — падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. — А наступны этап працы — на 1 студзеня 2020 года — гэта прадпрыемствы з заработнай платай ніжэй Br500".

zviazda.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!