У 2019 годзе беларусаў аштрафуюць на 100 мільёнаў рублёў

Паступленні ад штрафаў у даходах бюджэту Беларусі на 2019 год запланаваныя ў суме 100 млн рублёў, што складае 4,8% у структуры непадатковых даходаў, вынікае з версіі беларускага бюджэту «для грамадзян», апублікаванай Міністэрствам фінансаў.

У цэлым даходы запланаваны ў суме 23,7 мільярда рублёў, выдаткі — 22 млрд рублёў.

Пры гэтым падатковыя даходы бюджэту на 2019 год фармуюцца за кошт падатку на дададзены кошт — 8,7 мільярда рублёў, даходаў ад знешнеэканамічнай дзейнасці — 4,4 мільярда рублёў, акцызаў — за 2,4 млрд рублёў, падатку на прыбытак — 1,7 млрд рублёў, iншых падатковых даходаў — за 1,2 млрд рублёў.

Непадатковыя даходы бюджэту на гэты год складуць 2,8 млрд рублёў і ўключаюць даходы ад выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці — 1,7 мільярда рублёў, даходы ад ажыццяўлення дзейнасці, што прыносіць даходы — 0,4 мільярда рублёў, штрафы — 0,1 млрд рублёў, iншыя непадатковыя даходы — 0,6 рублёў.

Прафіцыт (перавышэнне даходаў над расходамі) рэспубліканскага бюджэту плануецца ў суме 1,7 млрд рублёў і ў поўным аб'ёме будзе накіраваны на пагашэнне часткі дзяржаўнага доўгу.

Законам аб рэспубліканскім бюджэце прадугледжваецца, што даходы, якія паступаюць у 2019 годзе ў бюджэт і перавышаюць у цэлым запланаваныя гадавыя аб'ёмы, будуць накіраваны ў рэзервовы фонд прэзідэнта, адзначае БелаПАН.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!