Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У банкаматах «Беларусбанка» з'явілася кітайская мова

«АСБ Беларусбанк» з 10 кастрычніка даў магчымасць выбару кітайскай мовы пры здзяйсненні аперацый у банкаматах банка

.

 Гэты крок, заявілі ў банку, будзе спрыяць пашырэнню супрацоўніцтва з кітайскімі кампаніямі, якія працуюць у Беларусі, умацаванню дзелавых і культурных кантактаў Беларусі і Кітая, актывізацыі ўязнога турызму.

 У жніўні «Беларусбанк» падпісаў Мемарандум аб узаемаразуменні з найбуйнейшай кітайскай кампаніяй UnionPay International, мэта якога — усталяванне адносін па забеспячэнні абслугоўвання трымальнікаў картак аплатнай сістэмы Union Pay у сетцы банкаматаў банка, арганізацый гандлю і сэрвісу, якія супрацоўнічаюць у рамках дагавораў па эквайрынгу.

 Таксама «Беларусбанк» будзе забяспечваць комплекснае абслугоўванне рэзідэнтаў беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Акрамя таго, пры ўдзеле кітайцаў завяршаецца праца над стварэннем першага ў Беларусі міжнароднага інвестыцыйнага фонду, які будзе адкрыты для замежных інвестараў.

telegraf.by

Каментаваць