У Беларусь прыйшла спажывецкая дэпрэсія

5 студзеня Лукашэнка заявіў, што ў 2020 годзе беларуская эканоміка ўпадзе ўсяго на 0,5%. Праз два тыдні статорганы далі рэальныя лічбы, і яны не парадавалі. Паводле афіцыйных звестак ВУП Беларусі асеў на 0,9%.


Такі ж паказчык спаду фіксаваўся па выніках 11 месяцаў. Гэта значыць, што ніякага паскарэння эканомікі, як думаў Лукашэнка, не адбылося. Наадварот, пасля «плюсавага» лістапада ў снежні ВУП зноў зайшоў «у мінус», пішуць banki24.by.

Іншая асаблівасць статыстыкі па ВУП — значнае змяненне дэфлятара. Дэфлятар ВУП адлюстроўвае змяненне цэн ва ўсіх галінах эканомікі: чым ён вышэй, тым меншым аказваецца рэальны рост (або вялікім падзенне) валавога прадукту. Дык вось, па разліках чыноўнікаў дэфлятар за поўны год склаў 110,1% (рост коштаў на 10,1%). Пры гэтым першая ацэнка дэфлятара за 11 месяцаў была роўная 112%. Што адбылося ў канцы года, калі дэфлятар упаў амаль на 2% — дзяржорганы не тлумачаць. Аднак патэнцыйна памяншэнне дэфлятара дазволіла б паказаць меншае падзенне ВУП — легальны спосаб «падкруціць» эканамічныя паказчыкі на радасць кіраўнікам. Ва ўсякім выпадку, чыноўнікі ўзрадаваліся б гэтага «падарунку».

У снежні больш за астатніх тармазнулі эканомікі Мінска і Мінскай вобласці. Абедзве тэрыторыі за месяц страцілі прыкладна па 6% рэгіянальнага прадукту (да 2019 года).

Калі аналізаваць больш глыбока, то бачна, што ў абодвух рэгіёнах раптам абвалілася прамысловасць. Па Мінску прамысловая вытворчасць за снежань скарацілася аж на 22%, па Мінскай вобласці — на 1,6%. У астатніх галінах прамысловыя прадпрыемствы былі ў плюсе да 2019 года. У сталіцы раптам запаволілася металургічная галіна (74,2% па выніках года), а ў Мінскай вобласці негатыў апынуўся распылены адразу па многіх галінах.

Таксама Мінск і Мінская вобласць разгубілі інвестыцыі ў асноўны капітал. Мінск за снежань выпусціў 23,3%, Мінская вобласць — 37,9%. У выпадку з інвестыцыямі ў плюсе пад канец года засталася толькі Віцебская вобласць.

На паказчыкі рытэйла наклала адбітак эпідэмія каронавіруса. За снежань абароты рытэйла скараціліся на 0,1%. У мінус трапілі Мінск і ўсе вобласці, акрамя Мінскай.

Поспехі Мінскай вобласці цалкам тлумачацца тым жа COVID-19. Рознічны тавараабарот у рэгіёне расце (+8,6% за снежань) за кошт прадпрыемства, якое зарэгістравана ў Мінскім раёне, але дастаўляе спажывецкія тавары ў населеныя пункты па ўсёй краіне. Спажыўцы выбіраюць пакупкі праз інтэрнэт-краму, каб не хадзіць лішні раз у шматлюдныя гандлёвыя кропкі і не марнаваць час у чэргах.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: