У Беларусбанку адмянілі абмежаванні на валютна-абменныя аперацыі па картках

Беларусбанк у чацвер, 26 сакавіка, паведаміў на сваім сайце пра тое, што ўводзяцца абмежаванні на валютна-абменныя аперацыі па картках. Аднак ужо ўжо на наступны дзень, 27 сакавіка, гэтыя абмежаванні былі скасаваныя.



 Ілюстатыўны здымак. Фота: TUT.BY

Пра скасаванне абмежаванняў на валютна-абменныя аперацыі па картках паведамляе FINANCE.TUT.BY са спасылкай на інфармацыю з Беларусбанку.

— На бягучы момант абмежаванняў не ўстаноўлена, — сказалі ў кантакт-цэнтры банка. Пазней гэтая інфармацыя з'явілася на сайце банка. 

Нагадаем, у папярэднім паведамленні гаварылася пра часовую забарону на зняцце валюты з рублёвых картак, пераводы з рублёвых карт на валютныя, папаўненне валютных карт рублямі і гэтак далей. 

Раней валютна-абменныя аперацыі па картах таксама абмяжоўваў банк ВТБ Беларусь. Аднак пазней і гэты банк зняў такое абмежаванне — ды растлумачыў яго тэхнічным збоем.

 Паводле finance.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: