У Беларусі больш людзей звальняюць, чым працаўладкоўваюць

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у сакавіку 2019 года ў Беларусі звольнена 52.073 чалавека, прынята на працу — 46.839. Такім чынам, звольнена на 5.234 чалавекі больш, чым працаўладкавана.
nsn.fm

nsn.fm

Суадносіны прынятых работнікаў і звольненых у студзені бягучага года склалі 93,1%. У студзені бягучага года гэты паказчык складаў 93,1%, лютым — 99,5%.

Вось у якіх галінах эканомікі звальнялі больш за ўсё:

прамысловасць — 12.424 (у тым ліку ў апрацоўчай — 9.098);
аптовы і рознічны гандаль — 9.100;
сельская, лясная і рыбная гаспадарка — 6.931;
будаўніцтва — 5.020;
адукацыя — 4.659;
сфера аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг — 3.750;
энергетыка — 2.769;
транспарт — 2.706;
сфера творчасці, спорту, забаў і адпачынку — 1.404;
адміністраванне — 1.090;
сфера гасцінічных паслуг і грамадскага харчавання — 1.087;
навука — 905;
галіна інфармацыі і сувязі — 903;
фінансы і страхаванне — 805.

За 2018 год звольнена 715.436 чалавек, прынята на працу — 673.447. Звольнена на 41.989 больш, чым прынята на працу.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!