У Беларусі будзе створаны «Дзяржфармнагляд» для кантролю над лекамі

Лукашэнка 31 снежня падпісаў указ №499, паводле якога Міністэрству аховы здароўя даручана да 1 траўня 2020 года стварыць дзяржаўную ўстанову «Дзяржаўны фармацэўтычны нагляд у сферы абарачэння лекавых сродкаў "Дзяржфармналяд"».
ranak.me

ranak.me

«У мэтах забеспячэння абароны здароўя насельніцтва, гарантыі якасці і бяспекі лекавых сродкаў, удасканалення лекавага забеспячэння і дзяржаўнага рэгулявання абарачэння лекавых сродкаў», — гаворыцца ў прэамбуле дакумента.

Фінансаванне расходаў на стварэнне і ўтрыманне ўстановы ажыццяўляецца за кошт мэтавых адлічэнняў РУП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» і РУП «Белфармацыя» (уключаючы рэгіянальныя ўстановы), а таксама «іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам».

Згодна з указам, асноўнымі задачамі «Дзяржфармнагляду» з'яўляюцца «прадухіленне паступлення ў абарачэнне і своечасовае выключэнне іх з абарачэння няякасных, фальсіфікаваных лекавых сродкаў і лекавых сродкаў з мінулым тэрмінам прыдатнасці, а таксама папярэджанне, выяўленне і спыненне парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб звароце лекавых сродкаў».

У ходзе нагляду даследуюцца «памяшканні, абсталяванне, сродкі вымярэння, транспартныя сродкі, інжынерныя сістэмы; віды работ і паслуг, звязаных з прамысловай вытворчасцю лекавых сродкаў, іх аптэчным вырабам, водпускам і рэалізацыяй; якасць, эфектыўнасць і бяспека лекавых сродкаў; дакументы, якія выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні фармацэўтычнай дзейнасці».

У рамках фармацэўтычнага нагляду праводзіцца адбор узораў лекавых сродкаў на ўсіх этапах іх звароту.

Указам таксама вызначаны пералік лекавых сродкаў, у дачыненні да якіх прымяняецца дзяржрэгістрацыя ў спрошчаным парадку. Да такіх аднесены лекі, зарэгістраваныя ў Аўстраліі, Аўстрыі, ЗША, Канадзе, Швейцарыі, Японіі, Вялікабрытаніі, ФРГ, Даніі, Нідэрландах, Швецыі, Іспаніі, Партугаліі. Таксама паскораная рэгістрацыя распаўсюджваецца на сродкі для лячэння туберкулёзу, гепатыту С, ВІЧ-інфекцыі, вакцыны, якія прайшлі праграму перакваліфікацыі СААЗ.

Паводле afn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: