У Беларусі мясцовым уладам дазволілі ўводзіць збор для тых, хто едзе за мяжу на аўтамабілі

Гаворка ідзе аб мясцовым зборы за перасячэнне дзяржаўнай мяжы на машыне праз пункты пропуску. Фактычна новы збор датычыцца ўсіх легкавых аўтамабіляў.
Памер збору будуць вызначаць абласныя Саветы дэпутатаў на тэрыторыі адпаведных рэгіёнаў, гэтая норма пачала дзейнічаць ад 1 студзеня. Стаўкі збору можа быць у межах 3 базавых велічыняў (87 рублёў) і не будзе залежыць ад колькасці пасажыраў у аўтамабілі.

Плаціць збор мусіць кіроўца аўтамабіля да перасячэння мяжы або ў пункце пропуску. Норма распаўсюджваецца як на машыны фізічных асобаў, так і на аўтамабілі, якія належаць ІП і арганізацыям.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: