У Беларусі паскараюцца тэмпы інфляцыі

Пра гэта піша Еўрарадыё.
1prof.by

1prof.by

У Беларусі ўзровень гадавой інфляцыі паскорыўся да 6,2%. У лютым спажывецкія кошты павысіліся на 1,3% у параўнанні са студзенем, паведамляе Нацбанк.

На гэты год інфляцыю прагназавалі на ўзроўні 5%.

Болей за ўсё даражэюць прадукты, для вытворчасці якіх выкарыстоўваюцца збожжавыя культуры. Найменей даражэюць прадукты з гародніны.

У прагнозныя паказнікі закладзена, што па выніках першага квартала рост коштаў не павінен перавысіць 2,7% у параўнанні са снежнем 2018 года, па выніках другога квартала — 3,5%, трэцяга — 3,7%, а на канец года — 5%.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: