У Беларусі павялічылі маёмасны падатковы вылік

У Беларусі з 1 студзеня павялічылі памер маёмаснага падатковага выліку — з 10 да 20%. Змены прапісаны ў абноўленым Падатковым кодэксе, які пачаў дзейнічаць з новага года. Гэты падатковы вылік ўжываецца на суму фактычна вырабленых i дакументальна пацверджаных расходаў на набыццё маёмасці.
Маёмасны падатковы вылік надаецца тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, калі яны прафінансавалі будаўніцтва альбо куплю жылля ў Беларусі.

Каб атрымаць такі вылік, трэба адначасова з дэкларацыяй па падаходным падатку падаць у падатковую дакументы, якія пацвердзяць выдаткі, звязаныя з набыццём кватэры (копію дамовы куплі-продажу выплатна адчужанай кватэры, аплатныя дакументы аб пераліку грашовых сродкаў са свайго рахунку на рахунак прадаўца кватэры і т .п.).

Калі ў падатковым перыядзе маёмасны падатковы вылік фізічнай асобе не падаваўся ці такі вылік быў прадастаўлены не ў поўным аб'ёме, то нескарыстаная сума пераносіцца на наступныя перыяды (пакуль ён цалкам не будзе выкарыстаны).

Пры набыцці аднакватэрнага жылога дома або кватэры ў агульную сумесную ўласнасць памер маёмаснага падатковага выліку размяркоўваецца паміж удзельнікамі агульнай сумеснай уласнасці ў адпаведнасці з іх пісьмовай заявай.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!