У Беларусі павялічыўся памер мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій

У Беларусі з 1 лютага павялічыўся памер мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій. Пераразлік зроблены з улікам росту бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Так, мінімальная пенсія па ўзросце з улікам даплаты з 1 лютага складае 245,12 рублёў. Пенсіі для розных катэгорый грамадзян з інваліднасцю вар'іруюцца ад 179,9 рублёў да 263,86 рублёў. Атрымальнікам сацыяльных пенсій ва ўзросце старэй усталяванага пенсіённага ўзросту цяпер будуць выплачваць 119,94 руб.

Акрамя таго, з 1 лютага выраслі даплаты непрацуючым пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў да 44,98 бел. рублёў, а грамадзянам старэйшым за 85 гадоў — да 59,97 бел. рублёў.

Таксама павышаны пенсіі для іншых катэгорый грамадзян: герояў Беларусі, Сацыялістычнай Працы і Савецкага Саюза, а таксама для блакаднікаў, вязняў фашысцкіх канцлагераў і атрымаўшым інваліднасць у дзяцінстве ў выніку ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамі ваенных дзеянняў).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: