У Беларусі павышаецца-зніжаецца мінімальны заробак

Беларускія ўлады прынялі рашэнне аб павышэнні з 1 студзеня 2021 года месячнага мінімальнага заробку.


Згодна з пастановай Саўміна №740 ад 21 снежня 2020 года «мінімалка» павышаецца на 6,666% (якая лічба!) з 375 рублёў да 400 рублёў. У лістападзе 2020 года мінімальны заробак быў праіндэксаваны да 388,42 рубля, перадае АФН.

Мінімальны заробак у 375 рублёў быў уведзены з 1 студзеня 2020 года і ўстаноўлены зыходзячы з сярэднегадавога курсу 2,2447 рубля за долар (выкарыстоўваўся пры разліку бюджэту на 2020 год), што ў доларавым эквіваленце склала $167,06.

Новае значэнне «мінімалкі» ў 400 рублёў зацверджана пры прагназаваным на 2021 год сярэднегадавым курсе 2,5678 рубля за долар. Пры такім курсе новая «мінімалка» складзе $155,77.

Дарэчы, курс, які быў даведзены дзяржпрадпрыемствам як сярэднегадавы курс на 2021 год для разліку інвестыцый, складае 2,6403 рубля за долар. У гэтым выпадку «мінімалка» ў доларах яшчэ ніжэйшая, — $151,51.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: