У Беларусі прапануюць палегчыць прымусовае спагнанне сродкаў з рахункаў

Беларускія ўлады маюць намер сур'ёзна разабрацца з праблемай неплацяжоў. Вырашыць яе закліканы праект указа «Аб асаблівасцях ажыццяўлення разлікаў», які можа замяніць дзеючы ўказ ад 2000/06/29 № 359 «Аб зацвярджэнні парадку разлікаў паміж юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў Рэспубліцы Беларусь».
Праект прапануе выключыць дзеючае абмежаванне па вызначэнні iншым заканадаўствам расходавання грашовых сродкаў з бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў арганізацый, адкрытых для ўліку бюджэтных сродкаў. Аптымізаваць разлікі пры гэтым павінна аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма выканання грашовых абавязацельстваў (АІС ВГА).

Плануецца ўдакладніць чарговасць плацяжоў, а таксама замацаваць магчымасць вяртання па-за чаргой памылкова залічаных грошай. Чарговасць будзе распаўсюджана і на валютныя рахункі суб'ектаў гаспадарання. Асабліва будзе ўрэгулявана чарговасць расходавання грошай з карт-рахункаў і электронных кашалькоў суб'ектаў гаспадарання і фізічных асоб.

У праекце выключаная прыярытэтнасць ажыццяўлення плацяжоў па выканаўчых дакументах у межах адной чаргі ў мэтах абароны правоў суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці і фізічных асоб з улікам аднясення да выканаўчых дакументаў шырокага кола дакументаў, якія прымаюцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

Адным з галоўных прыярытэтаў стануць разлікі за закупленыя ў фізічных асоб малако і жывёлу, пералік грошай на спецрахункі і разлікі з бюджэтам.

Праектам указа ўводзіцца норма, якая абавязвае юрыдычных асоб, арганізацыі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі, індывідуальных прадпрымальнікаў, у дачыненні да якіх у АІС ВГА маецца інфармацыя аб нявыкананых імі грашовых абавязацельствах, забяспечыць залічэнне выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў і пазарэалізацыйных даходаў на свае бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі ў банках і ажыццяўляць плацяжы з іх у парадку, якi прадугледжаны праектам.

Такім чынам істотна палягчаецца магчымасць прымусовага спагнання сродкаў з рахункаў арганізацый і грамадзян.

officelife.media

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: