У Беларусі прапануюць забараніць прадаваць новыя тавары ў адной краме з ужываным адзеннем

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе абмеркаваць праект пастановы Савета Міністраў, які прадугледжвае ўвядзенне абмежаванняў на продаж былых ва ўжыванні швейнага і трыкатажнага адзення, футравых вырабаў, галантарэйных тавараў і абутку ў адным гандлёвым аб’екце разам з новымі таварамі. Пра гэта паведамляе «Звязда» са спасылкай на БелТА.
Дзеянне пастановы будзе распаўсюджвацца на суб’екты, якія вядуць раздробны гандаль нехарчовымі ўжыванымі і стокавымі таварамі. Згодна з праектам дакумента, да нехарчовых карыстаных тавараў адносяцца вырабы з бачнымі прыкметамі нашэння, мыцця, эксплуатацыі альбо належнай якасці, але без таварных цэтлікаў (этыкетак), а таксама тавары, прынятыя па дамове паміж камісіянерам і камітэнтам на камісію.

Праект дакумента распрацаваны па прапанове канцэрна «Беллегпрам», каб прыняць дадатковыя меры па абмежаванні рэалізацыі на тэрыторыі краіны былых ва ўжыванні нехарчовых тавараў лёгкай прамысловасці.

«Паводле інфармацыі канцэрна, часта ў гандлёвых аб’ектах разам з таварамі такога тыпу рэалізуюцца стокавыя тавары. Арганізацыі і фізічныя асобы — імпарцёры, дэкларуючы стокавыя тавары ў якасці сэканд-хэнду, фактычна ўхіляюцца ад выплаты мытных пошлін на новыя гатовыя вырабы (у сярэднім 15 % ад рэальнага кошту). Пры гэтым структуры, што дзейнічаюць у Беларусі, якія вядуць аптовы і раздробны гандаль сэканд-хэнд, у сваіх рэкламна-інфармацыйных матэрыялах нават не хаваюць, што частка прадукцыі, якая рэалізуецца — новыя стокавыя вырабы», — звярнулі ўвагу ў МАРГ.

zviazda.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: