У Беларусі скарачаецца колькасць «Табакерак»

У Гандлёвым рэестры ў апошні час памяншаецца колькасць запісаў аб дзеючых кропках сеткі «Табакерка». Калі на канец ліпеня было 2969, то на пачатак верасня — 2960. Раней колькасць толькі расла.


З пачатку 2021 года з рэестра выключана 66 запісаў. У 2020 годзе было больш — 92, але тады агульная колькасць дзеючых кропак не зніжалася за кошт дынамічнага дадавання новых запісаў. То-бок сетка адкрывала больш кіёскаў, чым зачыняла, піша officelife.media.

Але «Табакерка» па ахопе пакуль яшчэ самая вялікая сетка кіёскаў у Беларусі. Дзяржаўная «Белсаюздрук» мае толькі 1050 кропак.

Сетка «Табакерка» — праект кампаніі «Энерга-Ойл». Раней яна была звязаная з Аляксеем Алексіным, які трапіў пад санкцыі. Пакуль невядома, ці прадаваў ён гэты бізнес пасля накладання заходніх санкцый. У любым выпадку сетка ўжо мае праблемы з продажам IQOS. Прамыя пастаўкі гэтага альтэрнатыўнага тытунёвага прадукту ў Беларусь прыпыненыя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: