depositphotos.com
Мацней за ўсё асеў від дзейнасці «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам». Аб'ём вытворчасці скараціўся на 3,8%. Горназдабыўная прамысловасць скараціла вытворчасць на 2,2%, а апрацоўчая — на 0,2%.
Аб'ём прамысловай вытворчасці ў супастаўных цэнах перавысіў узровень папярэдняга года ў вытворчасці вырабаў з дрэва і паперы; паліграфічнай дзейнасці — на 14,7%, асноўных фармацэўтычных прадуктаў і прэпаратаў — на 10,1%, транспартных сродкаў і абсталявання — на 5%, прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў — на 2,7%, паведамляе Белстат.
reform.by