У Беларусі з 1 студзеня павялічаць мінімальную зарплату. Ці моцна яна вырасце?

З 1 студзеня ў Беларусі падымуць мінімальную заработную плату. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў прэс-службе ўрада.

 

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Рост мінімальнай заработнай платы прадугледжаны пастановай Савета міністраў ад № 582. З новага года яна складзе 375 рублёў.

Цяпер мінімальны заробак 330 рублёў. Такі памер быў вызначаны з 1 студзеня 2019 года.

Мінімальная заработная плата — гэта самы нізкі дапушчальны памер аплаты працы для ўсіх без выключэння сфер дзейнасці. Прасцей кажучы, менш плаціць работніку нельга, калі ён працуе на поўную стаўку і выконвае нарматыўны аб'ём работ. Калі пры гэтых умовах работніку плацяць менш, гэта лічыцца парушэннем.

Раней прэм'ер-міністр Сяргей Румас, калі прадстаўляў праграму дзейнасці ўрада на 2018-2020 гады на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, заявіў, што ў Беларусі хочуць павысіць мінімальную зарплату да мінімальнага спажывецкага бюджэту: «Ва ўрадзе прапрацоўваюцца падыходы па давядзенні памеру мінімальнай заработнай платы да яе прымальнага ўзроўню — не ніжэй мінімальнага спажывецкага бюджэту». Цяпер МСБ для працаздольнага насельніцтва складае 473 рубля 67 капеек.

Мінімальная заработная плата ў Беларусі усталёўваецца 1 студзеня кожнага года. Аднак яна можа індэксавацца і часцей у адпаведнасці з эканамічнай сітуацыяй у краіне.

Паводле finance.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!