У Беларусі зноў даражэе паліва — 22-гі раз за год!

З 20 ліпеня ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 92 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 2 рублі 2 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 24 капейкі, ДП — 2 рублі 2 капейкі.

Гэта дваццаць другое змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 13 ліпеня: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку.

У 2020 годзе цэны на паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м — 28, годам раней — 27, нагадвае zerkalo.io.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: