У БНТУ з'явілася спецыялізацыя «крыптавалюты і дэрыватывы»

БНТУ хутка адрэагаваў на падпісанне дэкрэту аб лічбавай эканоміцы ды адкрыў набор на новую спецыяльнасць. Пачатак заняткаў — ужо ў сакавіку!

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БНТУ абвясціў аб пачатку набору ахвотных атрымаць веды ў галіне крыптаэканомікі, паведамляе "Наша Ніва". 

У рамках спецыяльнасці «Аперацыі з каштоўнымі паперамі» жадаючых абяцаюць навучыць працы з сучаснымі крыптавалютамі і традыцыйнымі інвестыцыйнымі інструментамі.

Сярод тэмаў, якія абяцаюць раскрыць у спецыялізацыі «Крыптавалюты і дэрыватывы»:

 — аперацыі з крыптавалютамі;

— аперацыі з ф'ючарсамі крыптавалют;

— выкарыстанне тэхналогіі блокчэйн;

— ICO як альтэрнатыва IPO.

Адбіраюць на праграму паводле сумоўя, а прэтэндаваць на месца могуць спецыялісты з вышэйшай адукацыяй і студэнты старэйшых курсаў. Падрабязнасці пра курс і выкладчыкаў пакуль не агучваліся.

Тэрмін навучання — 1 год і 8 месяцаў, пачатак — у сакавіку.


nn.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Litvin
  • 2017-12-29 19:08:26
Вельмі своечасовая ініцыятыва! Бо краіны, якія ўпусцяць час з надыходам эпохі блокчэйн, спрабуючы гэтаму супрацьстаяць, проста акажуцца аўтсайдэрамі.