Фота: Анжаліка Васілеўская, TUT.BY
У выніку злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі з боку службовых асобаў ААТ «Амкадор-Шклоў» быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры. Яго сума пакуль не абвяшчаецца.
«Падчас сумеснай з Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці праверкі і падчас папярэдняга расследавання будзе дадзена прававая ацэнка работы службовых асоб вышэйзгаданых таварыстваў і органаў дзяржаўнага кіравання, якія не забяспечылі належныя ўмовы гаспадарання і вытворчай дысцыпліны, што прывяло да фактаў бескантрольнасці і безгаспадарчасці», — адзначыў
Аляксандр Шаройкін.
Чытайце таксама: Ці маральна параўноўваць недагледжанае быдла з ахвярамі Асвенцыму?
Нагадаем, 26 сакавіка кіраўнік дзяржавы наведаў фермы аграхолдынга «Купалаўскае» ў Шклоўскім раёне. Пасля агляду гаспадаркі ён зайшоў у кароўнікі і на мехдвор. Там Лукашэнка застаўся вельмі незадаволены: назваў іх «Асвенцымам», запатрабаваў знайсці вінаватых і разабрацца з працай гаспадаркі. «Вы ўсе хворыя!», «Паглядзі на гэтую скаціну, яна ж уся абаср***ая», «Усіх пад нож, усіх да адзінага» — такой была рыторыка кіраўніка краіны з чыноўнікамі.
Пасля агляду прадпрыемства Лукашэнка загадаў пакуль зняць з пасад усіх вінаватых, а таксама даручыў старшыні КДК Леаніду Анфімаву распачаць крымінальныя справы.
Сваіх пасадаў у выніку «каровінага Асвенцыма» пазбаўленыя губернатар Магілёўскай вобласці
Уладзімір Даманеўскі, старшыня Шклоўскага райвыканкама
Васіль Віцюноў і памочнік кіраўніка дзяржавы па Магілёўскай вобласці
Генадзь Лаўранкоў.
tut.by