У Гродна пабудуюць новы хімічны завод

Хімічны завод можа з’явіцца ў Гродне праз чатыры гады.



Дэлегацыя з Гродна нядаўна вярнулася з французскага горада Руан, дзе дамовіліся пабудаваць завод па выпуску вадкіх угнаенняў на пляцоўцы СЭЗ «Гроднаінвест» у Аульсе, перадае "Гродзенская праўда".

Вадкая дабаўка Thio-Sul(r), названая ў "Гродзенскай праўдзе" "элексірам пладароддя", — гэта ціасульфат амонію (ATS), які атрымліваецца шляхам змешвання аміяку і серы па пэўнай тэхналогіі, звязвае малекулы азоту, што дазваляе яму не выпарацца хутка, а лепш засвойвацца ў глебе.

У французскай кампаніі свае філіялы ў ЗША і Лацінскай Амерыцы. У Гродна французы хочуць пабудаваць завод, аналагічны таму, што ў Руане, дзе вырабляецца каля 80 000 тон ціасульфата ў год. Але ў Гродна вытворчасць будзе разлічана на выпуск 100 тысяч тон у год.

Будучы завод можа з’явіцца праз чатыры гады. Гэта мусіць быць высокатэхналагічнае прадпрыемства, якім па чарзе будуць кіраваць каля дзясятка спецыялістаў.

Таксама трэба будзе ўзвесці склады з рэзервуарамі для часовага захоўвання гатовай прадукцыі.

www.racyja.comgrodnonews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!