У якіх рэгіёнах Беларусі часцей за ўсё затрымліваюць зарплаты, а ў якіх — плацяць менш за 305 рублёў

За першае паўгоддзе 2018 года ў Беларусі працадаўцы 1313 раз выплацілі зарплату не ў час і 133 разы выплацілі працаўнікам суму, меншую за «мінімалку». Пра гэта гаворыцца ў паўгадавой справаздачы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы.
vitebsk.biz

vitebsk.biz

Часцей за ўсё несвоечасова выплочваюць заробкі арганізацыі Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. За парушэнне парадку і тэрмінаў выплаты заробкаў аштрафавалі 918 наймальнікаў і 914 службовых асоб наймальнікаў. Агульная сума штрафу — 316,1 тысячы рублёў.

Пры гэтым заробкі ніжэй мінімалкі, якая сёння складае 305 рублёў, часцей за ўсё выплачваюць арганізацыі Віцебскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

— За дапушчанае парушэнне да адміністрацыйнай адказнасці з прымяненнем санкцый у выглядзе штрафу прыцягнута 105 службовых асоб наймальнікаў на суму 7,5 тысячы рублёў, — паведамляюць у Дэпартаменце дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы.

У Беларусі на пачатак жніўня пратэрмінаваная запазычанасць па зарплаце лічылася за 39 арганізацыямі, сума пратэрмінаванай запазычанасці склала 7,1 мільёна рублёў.

У 2017 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі было 1794 выпадкі пратэрмінаванай запазычанасці па заробку — у Мінску і ва ўсіх абласцях, але больш за ўсё — у Віцебскай вобласці.

— Большасць арганізацый, якія дапусцілі парушэнні тэрмінаў выплаты заработнай платы, маюць вельмі нізкую ці адмоўную рэнтабельнасць, — удакладнялі раней у Мінпрацы. — Асноўнымі прычынамі гэтага з'яўляюцца зніжэнне тэмпаў росту аб'ёмаў вытворчасці, несвоечасовыя разлікі заказчыкаў за выкананыя работы (тавары, паслугі), недахоп уласных абаротных сродкаў, крэдыторская запазычанасць арганізацый, наяўнасць запазычанасці па плацяжах у бюджэт і пазабюджэтныя фонды, складанасці з рэалізацыяй гатовай прадукцыі, стратная дзейнасць арганізацый.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: