У крамах уводзяць папяровыя пакеты і посуд і скарачаюць колькасць пластыкавых

У Беларусі адкарэктавалі асартыментны пералік тавараў, якія абавязкова павінны быць у крамах. У іх лік уключылі папяровыя пакеты, аднаразовы посуд і сталовыя прыборы з паперы.
1news.az

1news.az

Патрабаванне тычыцца не толькі крамаў, але таксама павільёнаў і аўтазаправак. Пры гэтым улады зрэзалі для гандлю мінімальны набор пакетаў і аднаразовага посуду з пластыка. Змены прадугледжаныя пастановай МАРГ № 72 ад 2 верасня 2019 года.

Змены датычацца таксама харчовых крамаў плошчай ад 200 квадратных метраў, у тым ліку гастраномаў, універсамаў, гіпермаркетаў і супермаркетаў. Да прыкладу, у гастраноме плошчай ад 200 да 399 «квадратаў» у асартыменце абавязкова павінна быць як мінімум па адным віду папяровага пакета і аднаразовага посуду, сталовых прыбораў з паперы. Для параўнання: ва ўніверсамах, супермаркетах і гіпермаркетах плошчай ад 800 квадратных метраў — па два найменні.

У нехарчовых крамах і павільёнах выбар папяровай упакоўкі павінен быць большым, чым у харчовых. Да прыкладу, у крамах да 499 квадратных метраў павінна быць як мінімум па два віды папяровых пакетаў і аднаразовага посуду, сталовых прыбораў з паперы, а плошчай ад 500 да 2999 квадратных метраў — па тры.

Пры гэтым для крамаў і павільёнаў з нехарчовымі таварамі ў два разы скарацілі мінімальны пералік аднаразовага посуду і сталовых прыбораў з пластыка. Для нехарчовых магазінаў плошчай ад 100 квадратных метраў таксама зрэзалі мінімальную колькасць поліэтыленавых пакетаў, якія абавязкова павінны быць у наяўнасці. Да прыкладу, для крамаў у 500-799 «квадратаў» — з 3 да 2 найменняў.

Папяровыя пакеты і посуд павінны быць таксама ў асартыменце кіёскаў, неспецыялізаваных магазінаў са змяшаным таварам, аўтакрамаў. Для іх таксама скарацілі мінімум па поліэтыленавых пакетах.

У кіёсках і крамах на аўтазапраўках таксама зараз павінны абавязкова быць у наяўнасці папяровыя пакеты і посуд — па адным найменні.

Пастанова МАРГ уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Як Беларусь спрабуе адмовіцца ад пластыка

Раней паведамлялася, што ўрад гатовы разгледзець фінансавыя стымулы для паскоранага пераходу на папяровую ўпакоўку. Адным са стымулаў для вытворцаў экалагічнай упакоўкі могуць стаць танныя крэдыты.

Урад таксама думае пра замену пластыкавага посуду ў аб'ектах грамадскага харчавання. Дадзенае пытанне трэба прапрацаваць да 1 кастрычніка. Аднак пытанне з пластыкавым посудам, які наносіць шкоду экалогіі, — ​​комплекснае, і пераход не адбудзецца за адзін раз, лічаць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Варта нагадаць, што ў Беларусі ў 2019 годзе прынята дырэктыва № 7, у якой гаворыцца аб паэтапным зніжэнні колькасці поліэтыленавай упакоўкі і замяшчэнні яе пакаваннем бяспечнай, у тым ліку са шкла і паперы.

Еўрапарламент у канцы сакавіка ўвёў на тэрыторыі ЕС забарону на аднаразовыя пластыкавыя талеркі, кантэйнеры, кубкі, посуд для фастфуду, відэльцы, нажы, лыжкі. Табу накладзена таксама на вытворчасць кактэйльных саломінак і ватных палачак. Закон уступіць у сілу ў 2021 годзе.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!