У лістападзе колькасць звольненых работнікаў зноў перавысіла колькасць прынятых

У лістападзе ў Беларусі колькасць звольненых работнікаў зноў перавысіла колькасць прынятых, сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі.

фота tut.by

фота tut.by

Нагадаем, у ліпені ўпершыню з пачатку 2017 года колькасць прынятых перавысіла колькасць звольненых на 1.587 і суадносіны склалі 102,5%. У жніўні тэндэнцыя зноў змянілася: звольнілі 94.368 работнікаў, прынята на працу — 86.790, у верасні — 61.365 і 69.016 адпаведна, піша БелаПАН.

Тэндэнцыя, калі звольненыя пераважалі над прынятымі, назіралася з пачатку 2016 года. Выключэннем сталі верасень — 100,2% і кастрычнік — 105,3%. У студзені 2017 года суадносіны прынятых і звольненых складалі 89,6%, у лютым — 96,5%, сакавіку — 90,3%, красавіку — 85,9%, траўні — 77%, чэрвені — 93,2%, верасні — 79,4%. У кастрычніку гэтыя суадносіны склала 108,5% (звольнена 58.419, прынята  — 63.272).

Усяго з пачатку года было звольнена 646.668 чалавек, прынята на працу — 612.688. Перавышэнне звольненых над прынятымі склала 33.980.

У 2016 годзе было звольнена 719.477 работнікаў, прынята на працу — 611.372 (колькасць звольненых перавысіла колькасць працаўладкаваных на 108.105).

Каментаваць