У Маладэчанскім раёне прадаецца старадаўні вадзяны млын

Закінуты вадзяны млын з Гарадка, які з'яўляецца адной з самых вядомых славутасцяў Маладзечанскага раёна, выставілі на продаж.
Будынак быў пабудаваны ў 1875 годзе і з'яўляецца помнікам прамысловай архітэктуры з элементамі неаготыкі.

Млын быў спраектаваны Аўраамам Бергерам і ўяўляе сабой цэлы комплекс збудаванняў, у які ўваходзілі сам млын, мост, дамба, гаспадарчыя прыбудовы. У апісанні гаворыцца, што чатырохузроўневы будынак можна пераабсталяваць у аграсядзібу, гатэль або ў гідраэлектрастанцыю «з сур’ёзным прыбыткам».

Зараз за яго просяць 55 тысяч даляраў.

nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!