
Фота pristalica.by
Заробленыя ў дзень суботніка грашовыя сродкі ўлады абяцаюць накіраваць на наступныя мэты: рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, месцаў баявой і воінскай славы, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
З улікам важнасці пастаўленых задач адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска выказвае ўпэўненасць, што Ваша арганізацыя прыме актыўны ўдзел у суботніку і падтрымае ініцыятыву па забеспячэнню пералічэння грашовых сродкаў у аб'ёмах не ніжэй за ўзровень мінулага года.
Справаздачу аб правядзенні суботніка па прыкладаемай форме неабходна прадставіць з 2016/04/20, але не пазней 12.00 2016/04/23 ва ўпраўленне эканомікі адміністрацыі раёна, а грашовыя сродкі пералічыць да 2016/04/29 г.
Дадаткова паведамляем, што форма справаздачы і нумар рахунку для пералічэння сродкаў размешчаны на сайце адміністрацыі (sov.minsk.gov.by).
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Н.В.Тарасюк
Паводле прэс-рэлізу