У Мінску становіцца менш прадпрымальнікаў

Паводле звестак Белстата, на 1 лістапада 2018 года ў краіне дзейнічала 142,5 тыс. юрыдычных асоб і 243,7 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Колькасць юрыдычных асоб у параўнанні з 1 студзеня 2018 года вырасла на 0,7%, ІП — на 0,1%. Разам з тым за апошнія 12 месяцаў колькасць юрыдычных асоб вырасла на 1%, ІП — скарацілася на 0,2%.
Найбольшая колькасць юрыдычных асоб знаходзілася:

у Мінску — 51.087 (за год іх колькасць вырасла на 1,7%);
у Мінскай вобласці — 26.156 (-0,2%);
у Брэсцкай — 14.626 (+ 0,5%);
у Гомельскай — 13.982 (+ 0,7%);
у Віцебскай — 13.099 (1,5%);
у Магілёўскай — 12.012 (+ 1,8%);
у Гродзенскай — 11.512 (-0,01%).

Колькасць ІП па рэгіёнах:

у Мінску — 75.195 (за 12 месяцаў іх колькасць знізілася на 4,6%);
у Мінскай вобласці — 39.061 (+ 4,5%);
у Брэсцкай — 32.644 (+ 0,9%);
у Гомельскай — 27.240 (+ 2,1%);
у Гродзенскай — 24.418 (-0,2%);
у Магілёўскай — 23.463 (+ 3,2%);
у Віцебскай — 21.636 (+ 0,1%).

Удзельная вага арганізацый дзяржаўнай і з доляй дзяржавы формаў уласнасці склала 12,4% агульнай колькасці дзеючых арганізацый і ў параўнанні з 1 лістапада 2017 года скарацілася на 0,2 адсоткавага пункта.

З 142,5 тыс. арганізацый дзейнасць у сферы вытворчасці ажыццяўлялі 31,9 тыс. (22,4% агульнай колькасці), у сферы паслуг — 110,6 тыс. (77,6%).

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!