Ілюстратыўнае фота
Так, у студзені-лютым гэтага года з цэладзённымі прастоямі працавалі 18,4 тысячы чалавек. Гэта на 15,8% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
За 2 першыя месяцы гэтага года ў Мінску з-за ліквідацыі арганізацый, скарачэння колькасці або штату работнікаў былі звольненыя 59 чалавек.
Пры гэтым сёлета сталічныя прадпрыемствы больш актыўна звальняюць работнікаў, чым прымаюць на працу навічкоў. Так, за студзень-сакавік працаўладкавалі 34 664 чалавекі, а звольнілі — 34 961.
Нагадаем, у Мінску не хапае больш за 16 тысяч работнікаў. Большасць вакансій у Мінску — 56% — з заробкам ад 400 да 800 рублёў, адзначаюць у камітэце. Чвэрць прапаноў ад наймальнікаў з заробкам да 400 рублёў. Зарплату ад 800 да 1500 рублёў прапаноўваюць па 17,6% вакансій, а ад 1500 рублёў — па 1,4%.
finance.tut.by