У Нацбанка застаўся ўсяго мільярд долараў на падтрымку беларускага рубля

Ва ўмовах ажыятажнага попыту, такога, як быў у жніўні, гэтых грошай хопіць усяго на месяц. Што з курсам беларускага рубля адбудзецца потым?


«У Нацбанка засталося каля $1,2 млрд на правядзенне валютных інтэрвенцый без масавага распродажу золата з рэзерваў. Фактычна гэта адзін месяц валютнай панікі ўзору жніўня 2020 года», — піша тэлеграм-канал Эканоміка.

Заўважым, што ў такой сітуацыі, вядома, можна паспрабаваць прадаць золата, але гэта не застанецца незаўважаным у фінансавым свеце, што немінуча прывядзе да краінавага дэфолту, паколькі золата ў краіне таксама не шмат, а даўгі ў дачыненні да ЗВР — велізарныя.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: