У панядзелак пачынаецца новая хваля судоў над удзельнікамі «ланцуга салідарнасці»

У панядзелак 29 чэрвеня і ў аўторак 30 чэрвеня ў Мінску масава будуць судзіць удзельнікаў «ланцуга салідарнасці», які прайшоў 19 чэрвеня і скончыўся затрыманнямі.
Большую частку людзей тады выпусцілі праз некалькі гадзін пасля затрымання, склаўшы на іх пратаколы паводле артыкулаў 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).

«Вясна» публікуе спіс будучых судоў (абнаўляецца):

29 чэрвеня

Суд Цэнтральнага раёна:
09.15. Яўген Малашкевіч.
09.15. Аляксандр Руткевіч.
10.00. Мікалай Сянькевіч.
10.00. Аляксей Зубкевіч.
10.45. Станіслаў Зелянко.

РУУС Першамайскага раёна:
15.50. Марк Лямеза.
16.40. Дзмітрый Сіманаў.
17.20. Аляксандра Ракаўская.
17.40. Уладзімір Альшэўскі.

Суд Ленінскага раёна:
10.00. Кацярына Маліноўская
11.00. Вольга Паўлавіч (пратакол таксама складзены і на яе мужа Аляксея Паўлавіча).
12.00. Алёна Макусь.
14.00. Зьміцер Гошка.

Суд Маскоўскага раёна:
10.30. Аляксей Баговіч.
10.30. Іван Рэбянкоў.

Суд Савецкага раёна:
09.15. Павел Стэльмах.
16.30. Арцём Зімоўскі.

Суд Фрунзенскага раёна:
09.15. Мілана Сопава.
12.00. Юлія Чурко.
14.00. Вадзім Роўкач.

30 чэрвеня

Суд Кастрычніцкага раёна:
09.30. Дзмітрый Буевіч.
09.50. Ігар Зыгмантовіч.

Суд Цэнтральнага раёна:
09.00. Раман Рос-Анашенков.
10.00. Аляксандр Карцаў.
10.00. Антоній Бадзей.
10.00. Мікіта Хмуровіч.
10.10. Уладзімір Арочка.
12.20 Андрэй Васілеўскі

Суд Ленінскага раёна:
10.00. Андрэй Гацак.
12.30. Ягораў А.

РУУС Першамайскага раёна:
11.00. Юрый Будан.

Суд Фрунзенскага раёна:
11.30. Павел Буднік.

На акцыях «Ланцуг салідарнасці» (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, усяго было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260. Больш за 100 судоў над часткай затрыманых ужо прайшлі 22 і 23 чэрвеня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: