У Расіі зноў панізілі пражытачны мінімум

Урад Расіі ў трэцім квартале паменшыў суму пражытачнага мінімуму. Гэты крок патлумачылі зніжэннем цаны на прадукты. Аднак верагодна, што ўлады зніжаюць пражытачны мінімум штучна, каб эканоміць на сацыяльных выплатах і такім чынам скарачаць колькасць людзей, якія жывуць за мяжой беднасці.

Урад Расіі знізіў памер пражытачнага мінімуму на 67 рублёў у параўнанні з другім кварталам бягучага года. Па выніках трэцяга квартала ён усталяваны на ўзроўні 9889 рублёў у цэлым па краіне, паведамляецца ў панядзелак, 5 снежня, на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

У сакавіку 2016 года адзначалася, што расійскія ўлады могуць зніжаць пражытачны мінімум штучна, каб эканоміць на сацыяльных выплатах і такім чынам "скарачаючы" колькасць людзей, якія жывуць за мяжой беднасці.

Як удакладняецца ў дакуменце, для працаздольнага насельніцтва сума пражытачнага мінімуму ўстаноўлена на ўзроўні 10678 рублёў, для пенсіянераў — 8136 рублёў, для дзяцей — 9668 рублёў. Пастанову ўрада падпісаў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

Па выніках другога кварталу пражытачны мінімум у цэлым па Расіі складаў 9956 рублёў. У першым квартале гэтая сума была роўная 9776 рублям.

Зніжэнне велічыні пражытачнага мінімуму выклікана змяншэннем кошту прадуктаў харчавання ў складзе велічыні пражытачнага мінімуму на 1,9 працэнта, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РФ.

Аднак Наталля Зубарэвіч, якая ўзначальвае рэгіянальную праграму расійскага Незалежнага інстытута сацыяльнай палітыкі, перакананая, што зніжэнне цэнаў на асобныя прадукты харчавання як прычына зніжэння пражытачнага мінімуму — гэта ўсяго толькі "адгаворкі". Сапраўдная прычына, на яе думку, заключаецца ў імкненні уладаў зэканоміць грошы рэгіянальных бюджэтаў, з якіх вылучаюцца грошы на выплату сацыяльнай дапамогі — субсідый на ЖКГ малазабяспечаным сем'ям і дапамога на дзяцей.

Любое зніжэнне пражытачнага мінімуму зніжае рысу беднасці — крытэрый для атрымання адраснай сацыяльнай дапамогі, тлумачыць Зубарэвіч. Каля гэтай рысы беднасці канцэнтруецца даволі вялікая група насельніцтва, дадае яна, таму невялікія зрухі гэтага ўзроўню ўніз выводзяць немалую колькасць людзей па-за межы групы, што прэтэндуе на дапамогу. "Парэзаць сацыяльную дапамогупалітычна непрымальна, — тлумачыць эканаміст. — Вось і знайшлі такі хітры спосаб: знізіць пражытачны мінімум, каб за мяжой беднасці апынулася менш людзей. Адпаведна, выплата дапамогі па аб'ёме не зніжаецца, але колькасць атрымальнікаў будзе меншай".



Паводле www.dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: