У свабодных эканамічных зон Беларусі прыбытак упаў на 96%!

Свабодныя эканамічныя зоны Беларусі і парк «Вялікі Камень» распавялі аб выніках работы ў 2020 годзе.


Як паведамляе партал banki24.by, дэвальвацыя паўплывала на працу СЭЗ: у прадпрыемстваў — велізарныя курсавыя розніцы.

З-за гэтага ў СЭЗ чысты прыбытак абваліўся ў 25 (!) разоў. Калі за 2019-ы ён быў на ўзроўні 1,069 млрд рублёў, то за 2020-ы склаў толькі 43,1 млн. Гэта значыць, па ўсіх СЭЗ краіны, а іх шэсць, гэта ўсяго толькі 4% ад паказчыка мінулага года.

Пры гэтым у трох СЭЗ сума прыбытку і страт рэзідэнтаў упала ніжэй нуля. У спісе такіх і «Гомель-Ратон» — там сышлі ў мінус на 62,5 млн рублёў. Больш розніца толькі ў Магілёва — 144,9 млн рублёў, і Гроднаінвест — 322,4 млн.

Планамерныя страты паказвае і «Вялікі камень» — за мінулы год больш за 43 млн рублёў, гэта больш, чым у 2019 і 2018 гадах. У 2,6 разоў скараціліся і прамыя замежныя інвестыцыі, засталося адмоўным сальда знешняга гандлю таварамі — мінус $20,7 млн.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: