У Швецыі з'явіўся «падатак» на жабраванне

Каб атрымаць афіцыйны дазвол на жабраванне ў Эскільстуне, цяпер трэба зарэгістравацца і заплаціць каля 23 еўра з наступнымі адміністрацыйнымі зборамі.

Горад Эскільстуна стаў першым муніцыпалітэтам у Швецыі, які ўвёў дазвол на жабраванне. Пра гэта паведаміла мясцовая газета “Nyheter24” у пятніцу, 2 жніўня.

Для атрымання адпаведнага дазволу жабракі павінны альбо запоўніць электронную форму анлайн, альбо звярнуцца ў аддзяленне паліцыі. Кошт дазволу складае 250 шведскіх крон (23 еўра), акрамя таго, будзе спаганяцца адміністрацыйны збор.

Пры гэтым заяўнік павінен знаходзіцца на тэрыторыі краіны легальна і мець шведскі нумар сацыяльнага страхавання. Новыя правілы ўступілі ў сілу з 1 жніўня.

Паводле дадзеных СМІ, ніводнага запыту на атрыманне дазволу паліцыя ў першы дзень дзеяння новых правіл не атрымала. За выкананнем новых правілаў будуць сачыць муніцыпальныя работнікі і паліцыя. Калі ў жабрака не будзе адпаведнага дазволу, у службовых асоб ёсць права аштрафаваць яго.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!