У Беларусі пачынае даражэць праезд у транспарце

Гомельскі аблвыканкам сваім рашэннем № 492 "Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах" ад 16 траўня ўсталяваў новыя тарыфы на пасажырскія перавозкі ў Гомелі.



Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале, праезд у горадзе з 20 траўня даражэе на 21% — з 1400 да 1700 рублёў.

Кошт праезд у экспрэс-маршрутах даражэе да 2500 рублёў.



Рашэнне Гомельскага аблвыканкама ўзгоднена з міністрам эканомікі Беларусі Мікалаем Снапковым і змяшчае табліцу новага кошту праязных для розных гарадоў краіны.



Так, для гарадоў з насельніцтвам звыш 250 тысяч чалавек праязны на адзін від транспарту на месяц абыдзецца ў 76 500 рублёў, з насельніцтвам 50–250 тысяч  — 74 500 рублёў, да 50 тысяч — 65 000 рублёў (на дэкаду — адпаведна 26 900, 26 200 і 22 800 рублёў). За праязны на два віды транспарту давядзецца заплаціць у гарадах з насельніцтвам звыш 250 тысяч чалавек — 102 100 рублёў на месяц і 35 900 рублёў у дэкаду.

telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!