У Беларусі за 4 месяцы рэзка ўзрасла колькасць праблемных крэдытаў юрасоб

У Беларусі за 4 месяцы выраслі рэзка ўзраслі праблемныя валютныя крэдыты юрасоб. Валютныя праблемныя крэдыты ўзраслі на 87%, рублёвыя — на 67%.



Аб’ём запазычанасці па крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам у замежнай валюце, на 1 мая 2014 года склаў $14,166 млрд., павялічыўшыся на 4,1% з пачатку года, у тым ліку на 1,5% у красавіку, паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка.

Праблемная валютная запазычанасць вырасла на 87,2% у студзені — красавіку да $253,6 млн. на 1 мая 2014 года. У красавіку рост праблемнай запазычанасці склаў 25,5%.

Аб’ём запазычанасці па крэдытах у нацыянальнай валюце на 1 мая 2014 года склаў 79,078 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 4,1% з пачатку года, у тым ліку на 1,5% у красавіку.

Праблемныя рублёвыя крэдыты дасягнулі Br1,428 трлн., павялічыўшыся на 66,8% у студзені — красавіку. У красавіку прырост праблемнай рублёвай запазычанасці склаў 1,5%.

Нагадаем, у Беларусі аб’ём валютнага крэдытавання за 2013 год вырас на 28,6% да $13,611 млрд., праблемная валютная запазычанасць склала $135,5 млн., павялічыўшыся ў 2,2 разы за 2013 год. Аб'ём запазычанасці па крэдытах у нацыянальнай валюце павялічыўся за мінулы год на 6,9% да Br75,974 трлн., праблемныя рублёвыя крэдыты выраслі ў 2,8 разы да Br856,2 млрд.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!