Украіна пачала спаганяць з Расіі грошы за брудную нафту, у Беларусі пакуль не атрымліваецца

Украінская кампанія «Укртранснафта» атрымала больш за 4 мільёны еўра ад расійскага прадпрыемства «Транснафта» ў якасці кампенсацыі за траплянне ў нафтатранспартную сістэму сыравіны з падвышаным утрыманнем хлорарганічных злучэнняў, паведамляе Радыё Свабода.
У Кіеве ўдакладнілі, што сума не канчатковая, бо «Транснафта» працягвае рэзерваваць магутнасці «Укртранснафты», паведамляе Інтэрфакс.

У канцы красавіка 2019 году пасля фіксацыі ў нафтаправодзе «Дружба» расійскай бруднай нафты і адмовы яе прыёму еўрапейскімі кампаніямі быў прыпынены транзіт па тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны.

Аднавіць пастаўкі ўдалося 11 траўня пасля пацверджання еўрапейскім бокам гатоўнасці прымаць сыравіну.

Пра значны эканамічны ўрон ад бруднай нафты з Расіі заяўляла і Беларусь. Так, кіраўніцтва Міністэрства эканомікі канстатавала, што сітуацыя з пастаўкамі няякаснай нафты прывяла да зніжэння экспарту прадукцыі прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» на 800 мільёнаў даляраў.

Масква і Менск вядуць перамовы адносна памеру кампенсацыі, аднак пакуль што ў гэтым пытанні бакі кампрамісу не дасягнулі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: