Улады Беларусі спрабуюць атрымаць 3 мільярды долараў з Еўразійскага стабілізацыйнага фонду

Расія абмяркоўвае «розныя пытанні» падтрымкі эканомікі Беларусі, заявіў кіраўнік расійскага Міністэрства фінансаў Антон Сілуанаў. «Мы бачым, што наш сусед аказаўся ў няпростым фінансавым становішчы», паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на РБК.

Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў

Міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў


Улады Беларусі абмяркоўваюць магчымасць прыцягнуць крэдыт на суму да 3 мільярдаў долараў часткова або цалкам са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), распавялі РБК дзве крыніцы ў беларускім урадзе. Паводле іх слоў, гэтае пытанне стала адной з тэм перамоў з Расіяй. У ЕФСР пацвердзілі РБК, што фонд праводзіць папярэднія кансультацыі з Беларуссю, але «гаварыць пра суму крэдыту і канкрэтныя тэрміны яго прадастаўлення пакуль заўчасна».

«У цяперашні час прадстаўнікі ЕФСР праводзяць папярэднія кансультацыі з уладамі Рэспублікі Беларусь па напаўненні праграмнай матрыцы мер, якія могуць быць падтрыманы ў рамках патэнцыйнага фінансавага крэдыту ЕФСР ў сярэднетэрміновай перспектыве», — удакладнілі ў фондзе.

8 верасня міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў, які з'яўляецца паўнамоцным прадстаўніком Расіі ў ЕФСР, заявіў, што Расія можа аказаць дадатковую падтрымку уладам Беларусі.

«Мы бачым, што наш сусед аказаўся ў няпростым фінансавым становішчы. Таму мы ўзаемадзейнічаем з нашымі калегамі, розныя пытанні падтрымкі абмяркоўваюцца. Але зараз самая галоўная задача накіравана на тое, каб стымуляваць працэс інтэграцыі, падпісання так званых стратэгічных планаў па інтэграцыі нашых эканомік. Сёння гэта самае галоўнае на парадку. Але я не выключаю таго, што нейкія віды падтрымкі мы зможам пры неабходнасці аказаць нашым беларускім партнёрам», — сказаў ён, адказваючы на пытанне РБК пра планы Расіі на аказанне фінансавай дапамогі Беларусі. У якой форме можа быць аказана дапамога, ён не ўдакладніў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: