Улады хочуць скараціць разбежку ў заробках паміж самымі багатымі і беднымі раёнамі

Урад мае намер скараціць разрыў у даходах паміж самымі багатымі і самымі беднымі раёнамі Беларусі. Пра гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, прадстаўляючы ў парламенце праграму ўрада.
Па словах Сяргея Румаса, урад бачыць мэтай рэгіянальнай палітыкі скарачэнне межрэгіянальнальнай дыферэнцыяцыі. Прэм'ер-міністр прызнаў, што пакуль розніца вельмі прыкметная, да прыкладу, цяпер па зарплаце розніца Салігорскага раёна і самага неўладкаванага раёна Віцебскай вобласці — у 2-2,5 разы.

Падзенне сярэдняга заробку па краіне ў верасні знайшло дакладнае адлюстраванне ў жыцці асобных раёнаў. Як следства, паменшылася колькасць рэгіёнаў, дзе сярэдняя зарплата перавысіла гэтую планку. Зноў з'явіліся і такія раёны, дзе сярэдні заробак ня даганяе нават 600 рублёў.

Мсціслаўскі раён у верасні апынуўся самым «бедным». Такое з ім ужо бывала. Цяпер разам з Шаркаўшчынай яны прадстаўляюць раёны, дзе сярэднія заробкі недацягнулі да 600 рублёў. Самыя высокія сярэднія зарплаты ў Салігорскім раёне — 1265 рублёў. Разрыў паміж самым бедным і самым багатым раёнамі складае 2,2 разы.

Пры гэтым тых, хто атрымлівае ў сярэднім больш за 1000 рублёў, таксама стала менш. Зараз гэта 4, а не 5 раёнаў, як было ў жніўні і ліпені. Пяцёрку лідараў пакінуў Мазырскі раён.

Сяргей Румас сёння таксама расказаў, што ў праграме ўрада вызначаны цэнтры эканамічнага росту — 11 гарадоў вызначаны і рэсурсы пойдуць у першую чаргу на гэтыя цэнтры, а жыхары бліжэйшых раёнаў змогуць там працаваць. «Задача ўрада — стварыць такія транспартныя ўмовы, каб за гадзіну можна было дабрацца да працоўнага месца», — адзначыў прэм'ер.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-31 12:09:24
Не тое, дзядзька! Розныя даходы былі і ёсць ў розных рэгіёнах і будуць да другога прышэсця Хрыста. Ўсё што табе трэба зрабіць - адпусціць малы бізнес на волю. Вось тады ён сам сябе будзе карміць у дадзеных умовах дадзенага рэгіёна. А потым? А потым будзе думаць наступны Ўрад.

Часам, мо раз у два месяцы, заходжу на абед у кітайскі рэстаран (тут у Нью Ёрку любая забегалаўка рэстаран), які непадалёку ад маёй працы. Дык вось тамака такія санітарныя ўмовы, што ў такім свінарніку ні адна беларуская санстанцыя не дала б добра на адркрыццё такога рэстарана. А тут амеры даюць амерам магчымасць не здохнуць малому бізнесу. Так павінна быць і ў вас. А калі падымуцца малыя бізнесмены дык і рэстаран крыху прыбяруць. Які-небудзь б-ч-б салфетки и б-ч-б занавески прыкупяць.

Больш цікавага на «Новым Часе»: