Улады хочуць увесці падатак на тавары з AliExpress?

Мінфін плануе ўвесці падатак на тавары з AliExpress і іншых замежных інтэрнэт-крамаў. 
Фота РИА Новости

Фота РИА Новости

Прынамсі, гэта вынікае з дакументу, апублікаванага на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі, піша тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі».

Дакумент называецца «Інфармацыя аб асноўных зменах, якія ўносяцца ў Падатковы кодэкс».

Сярод іншага, там сказана «законапраектам прадугледжана ўвядзенне абавязку па вылічэнні і выплаце ПДВ замежнымі арганізацыямі і замежнымі індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры электронным дыстанцыйным продажы тавараў». Гэтая норма можа ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2022 года.

Цяпер замежныя крамы і прадпрымальнікі не выплачваюць падатак на даданую вартасць (ПДВ) пры адпраўцы тавараў у Беларусь.

Стандартная стаўка ПДВ у Беларусі роўная 20 працэнтам. Атрымліваецца, што калі гэтае новаўвядзенне сапраўды будзе прынятае, то ўсё тавары ў замежных крамах будуць абыходзіцца беларусам на 20% даражэй, чым цяпер.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: