Улады прыдумалі, як змагацца з уцечкай лекараў за мяжу

Каб беларускія медыкі не з’язджалі за мяжу, ім абяцаюць істотна павысіць заробкі ў Беларусі. Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» расказаў міністр аховы здароўя краіны Уладзімір Каранік.
Кіраўнік ведамства адзначыў, што заробкі медыкам плануецца павысіць ажно ў два разы. Праўда, зрабіць гэта плануецца толькі да 2025 году.

«Гэта будзе сур’ёзным стымулам, каб лекары не зʼязджалі», – упэўнены міністр.

Каранік таксама закрануў пытанне даплатаў за высокатэхналагічныя метады лекавання. Раней іх (ад 2 да 2,5 акладу) атрымлівалі толькі лекары першай і вышэйшай катэгорый. Але цяпер на іх, хоць і меншага памеру, змогуць разлічваць і тыя, хто мае другую катэгорыю або не мае катэгорыі зусім.

Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!