Улады шукаюць шляхі выхаду «Белшыны» са складанай фінансавай сітуацыі

Віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка правёў на «Белшыне» нараду і абмеркаваў шляхі выхаду кампаніі са складанай фінансавай сітуацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада.
З першай справаздачай аб працы выступіў новы генеральны дырэктар «Белшыны» Уладзімір Карпяк. Ён адзначыў, што з мэтай павышэння эфектыўнасці работы праводзіцца рэарганізацыя тавараправоднай сеткі «Белшына» ў Расіі і далучэнне яе да галіновай сеткі ТПС канцэрна «Белнафтахім». Праводзіцца тэндэр на закупку асноўных відаў сыравіны на 2019 г.. Выконваецца комплекс мерапрыемстваў па скарачэнні тэрмінаў абарачальнасці фінансавых сродкаў. Завяршаюцца выпрабаванні новых звышбуйнагабарытных шын дыяметрам 57 цаляў, выпушчаных у рамках рэалізацыі першай чаргі інвестпраекта «Галоўны корпус завода ЗБГШ. Стварэнне вытворчасці ЦМК шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам да 63 цаляў з рэканструкцыяй падрыхтоўчага цэха». Ва ўмовах зніжэння рэнтабельнасці продажаў і высокай закрэдытаванасці кампанія прыступае да рэалізацыі другой чаргі праекта. У сувязі з гэтым «Белшына» адчувае складанасці ў падтрымцы сваіх сельскагаспадарчых і сацыяльных аб’ектаў, гаворыцца ў паведамленні Саўміна.

Сваё бачанне сітуацыі выклалі выконваючы абавязкі старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

Уладзімір Сямашка даў шэраг даручэнняў як кіраўніцтву «Белшыны», так і іншым прысутным кіраўнікам. Праца шыннага камбіната па-ранейшаму будзе знаходзіцца пад урадавым кантролем, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Саўміна.

Паводле інфармацыі TUT.BY, за апошні год на вышэйшы ўзровень было прапанавана некалькі варыянтаў рэструктурызацыі даўгоў «Белшыны», якія ўтварыліся з-за маштабнай мадэрнізацыі і курсавых розніц, але ні адзін з іх не атрымаў падтрымкі.

Нагадаем, месяц таму на «Белшыне» змяніўся гендырэктар. Новым кіраўніком стаў памочнік прэзідэнта па Мінску Уладзімір Карпяк. Ён ужо працаваў першым намеснік дырэктара завода масавых шын «Белшына». Быў таксама гендырэктарам Мінскага завода шасцерняў.

Карпяк змяніў Аляксея Якаўлева, які ўзначальваў вытворчасць са снежня 2014 года. Прычыну змены кіраўніцтва «Белшыны» экс-гендырэктар назваў «асабістай» і выказаў надзею, што новаму кіраўніку будзе выдадзены карт-бланш.

Паводле дадзеных сеткі Linkedin, у цяперашні час Якаўлеў з’яўляецца кіраўніком беларускага офісу літоўскага дрэваапрацоўчага холдынгу VMG.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Пятрусь
  • 2018-08-07 19:51:18
Оставить только производство сельхозшин.а остальное закрыть.Сколько можно вбухивать туда денег,которые только и уходят на получки тем,кто приходит якобы работать.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: