Улады ўзмоцняць кантроль над унутраным абаротам тытунёвых вырабаў?

Ад тытунёвай галіны ў бюджэт паступае больш за 1,2 млрд рублёў, у тым ліку больш за 800 млн — ад акцызаў, паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч па выніках праведзенай у Аляксандра Лукашэнкі нарады па павышэнні эфектыўнасці гэтай сферы эканомікі.

Фота: yimg.com

«Павінны рабіцца ўсе намаганні на тое, каб выкараніць і ўхіленне ад падаткаў, выкараніць наогул любыя факты нелегальнага абароту гэтай акцызаёмістай прадукцыі на ўнутраным рынку, забяспечыць загрузку вытворчых магутнасцяў тытунёвых фабрык», — сказаў Ермаловіч.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра тое, каб гэты сектар працаваў выключна пад кантролем дзяржавы, каб у асноўным за кошт айчынных вытворцаў ажыццяўлялася насычэнне ўнутранага рынку тытунёвай прадукцыяй, каб была магчымасць кантраляваць цэны на ўнутраным рынку. Кантроль абароту тытунёвых вырабаў на ўнутраным рынку павінен быць узмоцнены, заявіў міністр, фрагменты выказванняў якога прагучалі ў эфіры тэлеканалаў СТВ, АНТ і «Беларусь 1».

Як паведаміла раней прэс-служба кіраўніка дзяржавы, на нарадзе Лукашэнка запатрабаваў не дапусціць істотнага росту цэн на тытунёвую прадукцыю ў выпадку ўніфікацыі падатковага заканадаўства з Расіяй.

Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: