Улады закрываюць кавярні, якія не працавалі 26 кастрычніка

Улады закрылі 13 кавярняў і рэстаранаў у Мінску, Брэсце, Гродне і Магілёве, перадае Еўрарадыё.
Пра вынікі праведзеных праверак паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Чыноўнікі выявілі "грубыя парушэнні заканадаўства аб гандлі". Праца гандлёвых аб'ектаў прыпынена з 31 кастрычніка 2020-га да 28 студзеня 2021 года.

Пра тое, што ў сталіцы закрываюць каля дзясятка ўстаноў, якія не працавалі 26 кастрычніка, стала вядома ў чацвер. У панядзелак былі спробы арганізаваць агульнанацыянальную забастоўку. Чыноўнікі, відаць, палічылі, што кавярні і рэстараны, якія не працавалі ў той дзень, страйкавалі. Таму да іх і прыйшлі праверкі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: