Універсам «Сталічны» выставяць на аўкцыён

Пра гэта распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў.
Фота realt.onliner.by 

Фота realt.onliner.by 

Ён запэўніў, што аб'ект перапрафіляваць не збіраюцца, яго прызначэнне захаваюць: там, як і цяпер, будуць размяшчацца харчовы магазін і кафэ.

— Ініцыятыва скасаваць дамову арэнды зыходзіла ад цяперашняга аператара ўніверсама. Згодна з дзеючым заканадаўствам мы выставім яго на аўкцыён, каб знайсці новага арандатара. І «Сталічны» адкрыецца зноў, — растлумачыў Аляксей Раманаў агенцтву «Мінск-Навіны». — Аўкцыён адбудзецца, хутчэй за ўсё, у сярэдзіне чэрвеня гэтага года, папярэдне ён запланаваны на 16-е чысло. Усіх удзельнікаў рынку мы паведамім аб яго правядзенні, хутка будзе апублікавана адпаведная аб'ява ў СМІ. Мы зацікаўлены, каб ва ўніверсам прыйшоў працаваць моцны аператар і арганізаваў там добры гандаль. Запрашаем усіх жадаючых паўдзельнічаць у аўкцыёне.

Не так даўно «Сталічны», адзін з самых старых універсамаў Мінска (працуе з 1960-х гадоў) перажыў маштабную і вельмі доўгую рэканструкцыю. Яна пачалася ў 2008 годзе, скончылася толькі ў 2012-м. Для невялікага памяшкання крамы гэта велізарны тэрмін. Рэканструкцыю пачало КУП «Гандлёвы цэнтр "Радзівілаўскі"», якому на той момант належащ будынак. Тут збіраліся размясціць універсам, дзіцячае кафэ і кафэ-бістро. Аднак праз нейкі час сетка адмовілася ад планаў па рэканструкцыі, і гораду давялося дабудоўваць універсам за свае грошы, узгадвае onliner.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: